Беларускія кіроўцы раз'язджаюць з «візітоўкай Яраша»
13- 12.08.2014, 11:18
- 78,366
«Візітоўка Яраша» прадаўжае заставацца папулярнай не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі.
У сацыяльных сетках можна знайсці фотаздымкі беларусаў, якія пазіруюць, трымаючы ў руцэ візітоўку лідэра «Правага сектара».
А днямі карэспандэнт «Салідарнасці» наткнуўся на «візітоўку Яраша» ў аўтамабілі жыхара Гомеля.
Нагадаем, вясной журналісты пракрамлёўскага LifeNews паведамілі пра нібыта знойдзеныя ў дашчэнту згарэлым аўтамабілі ў Славянску візітоўкі Дзмітрыя Яраша, што павінна было сведчыць аб нападзе на горад актывістаў «Правага сектара». Гэтае паведамленне спарадзіла хвалю пародый і жартаў у сеціве.