«Батькивщина»: Зацягванне ратыфікацыі Дамовы з Ез - план Пуціна
- 12.08.2014, 12:34
- 10,165
Фракцыя «Батькивщина» патрабуе ад Пятра Парашэнкі неадкладна ўнесці ў парламент на ратыфікацыю Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ.
Пра гэта заявіў старшыня фракцыі Сяргей Собалеў. Патрабаванне прагучала падчас выступу дэпутата ў Вярхоўнай Радзе, паведамілі ў прэс-службе «Батькивщина».
Паводле ягоных слоў, ратыфікацыя Дамовы з ЕЗ - гэта залог курсу, які выбралі мільёны грамадзян на плошчах падчас «Рэвалюцыі годнасці». Падчас выступу Собалева, народныя дэпутаты з фракцыі «Батькивщина», адзетыя ў футболкі з надпісам «Патрабуем ратыфікацыі Дамовы з ЕЗ», расцягнулі вакол парламенцкай трыбуны плакат з надпісам: «Зацягванне ратыфікацыі Дамовы з ЕЗ - гэта план Пуціна».
Акрамя таго, Собалеў заклікаў парламент прыслухацца да голасу шматмільённай грамадскасці і ўнесці сёння на галасаванне закон аб люстрацыі, аб ачышчэнні ўлады.
Собалеў таксама адзначыў патрэбу прыняцця закона аб выбарах на прапарцыйнай аснове з адкрытымі спісамі, унесены фракцыяй «Батькивщина»: «Мы думаем, што гэта адзіны спосаб захаваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, правесці выбары ва ўсёй краіне».