19 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube аднавіў доступ да фільма Юрыя Хашчавацкага

5

Сёння ў інтэрнэце таксама з'явілася версія «Лабатаміі» з субтытрамі на ангельскай мове.

Вядомы фільм пра расейска-грузінскую вайну зноў даступны на сэрвісе YouTube. Пра гэта рэжысёр стужкі Юрый Хашчавацкі паведаміў сайту charter97.org.

«YouTube паведаміў аб тым, што доступ да фільма адкрыты на ўсіх акаўнтах. Іншая справа, што яго пакуль па-ранейшаму нельга ўбачыць на самым папулярным з іх, дзе стужку прагледзелі больш за 400 тысяч чалавек. Я не ведаю, ці будзе фільм адноўлены на ім. У лісце з YouTube гаворыцца, што сэрвіс адкрыў доступ да яго па ўсіх адрасах. З галоўнага акаўнта відэа было выдаленае аўтаматычна, бо яны не маглі сабе ўявіць, што знойдзецца які-небудзь ідыёт, які папросіць абараніць «аўтарскія правы», якія яму не належаць», - распавёў Юры Хашчавацкі.

Рэжысёр паведаміў, што адказаў на дзеянні крамлёўскага палітолага Сяргея Кургіняна, паводле просьбы якога YouTube заблакаваў доступ да «Лабатаміі», запампаваўшы версію фільма з субтытрамі на ангельскай мове. Яна даступная на сэрвісе з сённяшняга дня.

«У адказ на дэмарш Кургіняна мы запампавалі фільм з субтытрамі па-ангельску. Як раз у гэты момант ідзе апрацоўка, і праз пару хвілін ён будзе даступны для прагляду. Учора, пасля таго, як ваш сайт апублікаваў спасылку на фільм, яго прагледзелі каля 6 тысяч чалавек. Гэта вельмі добра, бо людзі павінны ведаць прычыны таго, што цяпер адбываецца ва Украіне. Я вельмі часта сутыкаюся з рознымі людзьмі - не толькі з тымі, якіх называюць «люмпенамі» або «ватоўкамі» - нават у шматлікіх інтэлігентных, адукаваных суразмоўцаў абсалютна адсутнічае разуменне сітуацыі. Я не кажу, што «Лабатамія» можа цалкам выправіць сітуацыю, але свой унёсак у гэта яна можа ўнесці. Думаю, калі чытачы сайта распаўсюдзяць спасылку на фільм, то гэта стане лепшым адказам крамлёўскай прапагандзе», - сказаў Юрый Хашчавацкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках