Гомелец выкрыў міліцыю ў парушэнні ПДР
29- 25.08.2014, 14:08
- 31,668
Ён падаў ім кароткі экскурс у правы і абавязкі міліцыі і зняў ўсю размову на відэа.
Ролік даслаў у рэдакцыю чытач сайта charter97.org. Гомелец Мікалай Турчэнка зрабіў заўвагу міліцыі за стаянку ў неналежным месцы. Міліцыя пачала з запалохванняў, кажучы, што «здымка службовага аўтамабіля забароненая», аднак гомелец не здаецца і камеру не выключае. Міліцыянты ўсаджваюць яго ў аўтамабіль і прадаўжаюць размову ўжо больш мяккім тонам.
«Ты ведаеш, колькі я за дзень праязджаю?» - апраўдваецца кіроўца аўтамабіля. «Але гэта ж не падстава парушаць!» - адказвае гомелец. «Ты што робіш? Гэта ты такі патрыёт?» - пачынае ягоны напарнік, - «Ты ведаеш куды можаш гэта відэа засунуць? Ты праз гэты знака ўсю міліцыю апускаеш! Гэта - службовы аўтамабіль, а ты - звычайны грамадзянін! Ты хочаш сказаць, што ты быццам бы за парадак?» - ціснуць яны. Аднак гомелец не адступае і ў адказ спрабуе растлумачыць, што праваахоўныя органы абавязаныя «ахоўваць права», што калі б ён быў у такой жа сітуацыі - ён бы атрымаў штраф, і што здымка дазволеная, таму што «ваша дзейнасць з'яўляецца галоснай».
Таксама яны абмяркоўваюць правілы дарожнага руху і праблему гандлю наркотыкамі ў горадзе. Міліцыя запісвае звесткі гомельца.