The Washington Post: Расеі трэба даць ваенны адпор ва Украіне
14- 29.08.2014, 13:39
- 22,088
NАТO павінна аказаць украінскаму ўраду прамую вайсковую і выведвальную падтрымку.
"Уладзімір Пуцін цынічна трымае заклад на тое, што можа ўварвацца ва Украіну ўсяго за тыдзень да саміту NАТО, а NАТО нічога не зробіць, каб яго спыніць. Альянс павінен даказаць, што Пуцін пралічыўся", - пішуць у артыкуле для The Washington Post экс-сталы прадстаўнік ЗША ў NАТO, а цяпер выканаўчы дырэктар McCain Institute for International Leadership (Арызонскі ўніверсітэт) Курт Волкер і запрошаны навуковы супрацоўнік McCain Institute Эрык Братберг (пастаяннае месца працы - Шведскі інстытут міжнародных адносін), піша Инопресса.ру.
"Пасылаючы войскі, танкі і артылерыю непасрэдна ў бой ва Украіну, Пуцін даказвае свой тэзіс: ён стане ваяваць за Украіну, а NАТО не стане", - мяркуюць аўтары. Яны заклікаюць лідараў NАТО "пайсці на некаторыя жорсткія пастановы і даць Расеі ваенны адпор".
NАТO ужо робіць важныя пазітыўныя вайсковыя крокі, якія накіраваныя на абарону ўсходніх чальцоў альянсу. Але, на думку аўтараў, Пуцін успрымае гэта як сігнал, што ў дачыненні да краін, якія не знаходзяцца ў альянсе, - напрыклад, Украіны, Грузіі і Малдовы - дзейнічае правіла "бярэ, хто хоча".
Волкер і Братберг раяць NАТO распачаць на саміце ў Уэльсе наступныя крокі.
1. "Аказаць украінскаму ўраду прамую вайсковую і выведвальную падтрымку Гэта азначае : адправіць дарадцаў, інструктараў, тэхніку і стварыць магчымасць прамых падмацаванняў з выкарыстаннем магчымасцяў NАТO ў паветры і на зямлі".
2. "Адмяніць усе пастаўкі вайсковага абсталявання і абсталявання двайнога прызначэння ў Расею з краін NАТО". Аўтары раяць альянсу выкупіць для сябе французскія "Містралі", прызначаныя для Расеі.
3. "Увесці новыя санкцыі, у тым ліку на "Газпром" і яго кіраўніцтва". Няхай Еўропа прадэманструе, што здольная перажыць спыненне нафтагазавых паставак лепш, чым Расея. ЗША і Еўропа таксама павінны падтрымаць намаганні Еўропы ў забеспячэнні яе энэргетычнай бяспекі.
4. "Арганізаваць шматнацыянальную прысутнасць вайскоўцаў NАТO на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі".
5. Запрасіць ў NАТO Македонію, абвясціць пра Фінляндыю і Швецыю, што дзверы ім адчыненыя. "NАТO таксама павінна аднавіць сваё абяцанне працаваць з Украінай, Грузіяй і іншымі партнёрамі над рэформамі, якія патрэбныя, каб гэтыя краіны маглі адпавядаць крытэрам сяброўства", - гаворыцца ў артыкуле.