Новы амерыканскі лек супраць Эбалы эфектыўны на 100%
13- 30.08.2014, 11:22
- 9,667
Амерыканскі эксперыментальны прэпарат Zmapp, створаны для лячэння ліхаманкі Эбала, прайшоў тэставанне на малпах, прадэманстраваўшы стоадсоткавую эфектыўнасць.
Паводле справаздачы аб даследаванні, апублікаванай у часопісе Nature, лекі аказваюцца эфектыўнымі нават на пяты дзень пасля заражэння, калі сімптомы хваробы ўжо выявіліся ў вострай форме.
Пры гэтым эфектыўнасць Zmapp на людзях яшчэ трэба даказаць.
На гэты момант лекі апрабавалі сем хворых гемарагічнай ліхаманкай, двое з якіх памерлі.
Як і ў выпадку з канадскім эксперыментальным прэпаратам КТМ-Эбала, выпуск Zmapp абмежаваўся некалькімі дозамі.
СААЗ на канферэнцыі ў чацвер паведаміла, што смяротным вірусам могуць заразіцца больш за 20 тысяч чалавек.