16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» пагражаюць расправай у турме

4
Каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» пагражаюць расправай у турме

Максім Вінярскі паведаміў пра пагрозы ў сваёй адрас.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які быў затрыманы ў пятніцу і цяпер знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску ў чаканні суда, перадаў пра гэта з дапамогай аднаго з сукамернікаў. Мужчына, які сядзеў разам з ім, выйшаў на свабоду сёння раніцай і звязаўся па тэлефоне са сваякамі Максіма Вінярскага. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.

«Яму вельмі сур'ёзна пагражаюць на Акрэсціна. Сказалі, што пасля суда расправяцца з ім. Прамым тэкстам», - перадала яна словы сукамерніка.

Нагадаем, падчас свайго апошняга арышту, які актывіст адбываў у турме на вуліцы Акрэсціна напярэдадні правядзення чэмпіянату свету па хакеі, ён трымаў сухую галадоўку. Некалькі дзён таму Максіма Вінярскага выклікалі ў РАУС, дзе прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджанні аб недапушчальнасці экстрэмісцкай дзейнасці, што ён адмовіўся зрабіць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках