У Нью-Ёрку прайшла выстава, прысвечаная Беларусі
3- 4.08.2014, 11:44
- 9,480
3 жніўня ў саборы Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася фотавыстава, прысвечаная Беларусі.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Беларуска-амерыканскім аб'яднанні.
Аўтар здымкаў, Джон Кунстадтэр, былы супрацоўнік беларускай амбасады, які выдатна валодае беларускай мовай, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы прысвяціў сябе фатаграфіі. Героі яго твораў - беларускія сяляне за іх паўсядзённай працай, вернікі падчас святаў, людзі сталага ўзросту і дзеці, а таксама прырода Беларусі і яе архітэктура.
Джон Кунстадтэр выступіў перад наведвальнікамі выставы па-ангельску і па-беларуску, распавёў, чым вабіць яго Беларусь і яе людзі, па-беларуску адказваў на шматлікія пытанні гасцей, якія цікавіліся, як ён шукае вобразы для сваіх работ, як ён вывучаў беларускую мову, распытвалі пра планы на будучыню.