Tricky выступіць у Менску ў верасні
- 4.08.2014, 12:02
- 4,017
Брытанскі трып-хоп музыка Tricky дасць канцэрт у Менску 24 верасня.
Выступ запланаваны на новай канцэртнай пляцоўцы - Prime Hall у ГЦ «Замок», піша ultra-music.com.
У мінулым годзе ўжо анансаваўся выступ Tricky у беларускай сталіцы. Спачатку паведамлялася, што выступ брыстольскага музыкі адбудзецца ў лістападзе, пазней з'явілася папярэдняя інфармацыя аб пераносе канцэрту на сакавік. Але толькі цяпер выступ Tricky канчаткова зацверджаны. У Менску музыка дасць канцэрт у межах тура па гарадах Беларусі, Украіны і Расеі.
Tricky называюць піянерам трып-хопа і нароўні з іншымі брыстольскімі гуртамі - Portishead і Massive Attack. Яго кампазіцыі прысутнічаюць на мностве саўндтрэкаў. Як актор ён здымаўся ў некалькіх фільмах і тэлесерыялах, у прыватнасці ў вядомым фільме Люка Бесона «Пяты элемент», а таксама ў некалькіх эпізодах амерыканскага тэлесерыяла «Girlfriends». У траўні мінулага года выйшаў дзесяты нумарны альбом ангельца пад назвай «False Idols».
У Менску музыка прэзентуе адразу два альбомы - «False Idols», які выйшаў у мінулым годзе, і «Adrian Thaws», які рыхтуецца да выхаду.
Фота: REX FEATURES