У дзень ПДВ у Менску патанулі два дэсантнікі
15- 4.08.2014, 15:14
- 28,050
Усяго за мінулыя выходныя ў сталічных вадаёмах загінулі тры чалавекі.
Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» вядучы спецыяліст Менскай гарадской арганізацыі ТВВ Алег Перасятнік, 2 жніўня, у дзень ПДВ, 48-гадовы дэсантнік загіну каля выспы Мужнасці і Смутку. Мужчына скокнуў у Свіслач з берага мемарыяльнага комплексу каля каменя з надпісам «Кандагар», стукнуўся аб дно і страціў прытомнасць. Відавочца здарэння выцягнуў тапельца на бераг і выклікаў хуткую дапамогу. Медыкам, на жаль, не атрымалася выратаваць мужчыну. Са слоў Перасятніка, загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Таксама ў гэты дзень патануў дэсантнік ў Цнянскім вадасховішчы ў раёне вул.Кальцова. Двое мужчын, выпіўшы, паспрачаліся, хто хутчэй даплыве да супрацьлеглага берага. На сярэдзіне вадаёма 30-гадовы дэсантнік пайшоў пад ваду. Калега, які апярэдзіў яго на 10 метраў, не паспеў прыйсці яму на дапамогу.
Цела яшчэ аднаго аматара выпіць і адпачыць ратавальнікі дасталі ў суботу з Лошыцкага вадасховішча. Асоба загінулага высвятляецца.
За мінулыя выходныя супрацоўнікі ТВВ выратавалі 7 гараджан і папярэдзілі 122 чалавекі, якія не выконвалі правілы паводзін на вадзе.