На дырэктара ваўкавыскага прадпрыемства завялі пяць спраў
11- 4.08.2014, 20:17
- 17,362
Крымінальныя справы заведзеныя за крадзяжы і махінацыі з крэдытамі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе КДК Гарадзенскай вобласці, піша БелТА.
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да дырэктара адной з ваўкавыскіх фірмаў, які трапіў у поле зроку супрацоўнікаў фінансавай міліцыі і пракуратуры. Як паведамлялася, кіраўнік, ведаючы аб наяўнасці пазык у свайго прадпрыемства, нявыкананых пазыкавых абавязанняў, надалей заключаў гаспадарчыя дамовы з суб'ектамі гаспадарання і не разлічваўся за прадукцыю.
Прыватнае гандлёвае прадпрыемства займаецца аптовым гандлем аўтамабільнымі запчасткамі і прамысловымі таварамі. Ягоны дырэктар у лютым-чэрвені 2014 ухіліўся ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці на суму больш за Br650 млн перад суб'ектамі гаспадарання Менскай, Берасцейскай і Віцебскай абласцей. Пры гэтым ён не разлічыўся за пастаўленыя тавары (аўташыны, аліву, малочную прадукцыя і іншае), нягледзячы на чатыры пастановы эканамічнага суда Гарадзенскай вобласці, што ўвайшлі ў дзеянне. Устаноўлена, што кіраўнік прадпрыемства меў рэальную магчымасць выканаць абавязак у пагашэнні крэдыторскай запазычанасці, аднак аддаў перавагу выдаткаваць грошы на ўласныя патрэбы.
Акрамя таго, дырэктар, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, у 2013 годзе набыў у лідскага прадпрыемства аўтамабіль ГАЗ-3309 на ўмовах адтэрміноўкі плацяжу, аднак так і не разлічыўся за яго. Пасля аўтамабіль быў пастаўлены адной з птушкафабрык ў якасці разліку за раней атрыманую прадукцыю, выручку ад рэалізацыі якой дырэктар выкарыстаў у асабістых мэтах.
Ваўкавыскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў у дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачатыя 4 крымінальныя справы паводле фактаў ухілення ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці, а пракуратурай Ваўкавыскага раёна - крымінальная справа паводле факту крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Падчас вядзення неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў паводле крымінальнай справе накладзены арышт на складское памяшканне прадпрыемства коштам блізу Br150 млн.