На ўсходзе Украіны адбудзецца новы абмен палоннымі
- 14.09.2014, 14:02
- 5,515
14 верасня адбудзецца чарговы абмен палоннымі ўкраінскімі сілавікамі з тэрарыстамі з так званай «ДНР».
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Палявы, піша «Украінская праўда».
«Сёння адбудзецца чарговы абмен», - сказаў ён.
Пры гэтым ён не ўдакладніў канкрэтную колькасць палонных, якую стораны перададуць адзін аднаму і паабяцаў паведаміць аб выніках абмену пазней.
Раней тэрарысты заяўлялі, што абмен палоннымі ў фармаце «65 на 65» можа быць перанесены на 15 верасня.