УДАР ідзе на выбары ў складзе «Блока Парашэнкі»
- 14.09.2014, 15:46
- 4,012
Лідар фракцыі УДАР Віталь Кавальчук пацвердзіў намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах у складзе «Блока Пятра Парашэнкі».
Пра гэта ён паведаміў журналістам перад з'ездам прэзідэнцкай партыі, паведамляе «Украінская праўда».
Са слоў Віталя Кавальчука, на з'езд запрошаны цяперашнія дэпутаты фракцыі УДАР і кіраўнікі абласных партыйных арганізацый.
«Я думаю, што сёння з'езд партыі «Блок Пятра Парашэнкі» пацвердзіць пастанову аб нашым сумесным удзеле ў парламенцкіх выбарах, якая заключаецца ў тым, што мы ідзем адзінай калонай на выбары», - адзначыў Кавальчук.
З ягоных слоў, вылучэнне будзе адбывацца ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі».