Законапраект аб ратыфікацыі пагаднення Украіны з ЕЗ унесены ў Раду
7- 15.09.2014, 11:43
- 7,000
Пётр Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду Украіны законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.
Адпаведны законапраект №0098 зарэгістраваны сёння ў парламенце, паведамляе РБК.
Тэкст законапраекта паводле стану на 11:15 на сайце Рады адсутнічае.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў пагадненне аб асацыяцыі 27 чэрвеня 2014 у Брусэлі.
Плануецца, што 16 верасня гэта пагадненне будзе адначасова ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны і Еўрапейскім парламентам у рэжыме відэаканферэнцыі.
Са слоў Парашэнкі, пасля ратыфікацыі ПА паміж Украінай і Еўрапейскім звязам увойдзе ў дзеянне з 1 лістапада 2014 года.
У той жа час, паводле вынікаў трохбаковай міністэрскай сустрэчы ў фармаце Украіна-ЕЗ-РФ былі дасягнутыя дамоўленасці, згодна з якімі ЕЗ пагадзіўся падоўжыць дзеянне рэжыму гандлёвых прэферэнцый для ўкраінскіх экспарцёраў да канца 2015 года.
Разам з тым, Парашэнка выключае ўсялякія змены ў тэксце ПА з ЕЗ. «Ніякіх выключэнняў, ніякіх зменаў што да тэксту ПА, якое я падпісаў 27 чэрвеня ў Брусэлі няма», - заявіў ён.
Са слоў прэзідэнта Украіны, першае пасяджэнне рады асацыяцыі пасля ратыфікацыі Украінай ПА з ЕЗ адбудзецца ўжо 17 лістапада 2014.