Баевікі ў Іраку ўжылі хімічную зброю
- 16.09.2014, 10:22
- 4,772
Ісламісты выкарыстоўвалі снарады з хлорам.
Хімічная атака прайшла 15 верасня ў адным з гарадоў за 80 км на поўнач ад Багдаду. Гэта выклікала прыступы ўдушша ў некалькіх дзесяткаў чалавек, паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Ці былі ахвяры, не ўдакладняецца. Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» захапілі значную частку Ірака і імкнуцца ўзяць сталіцу.