7 снежня 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Улады Беларусі павінны адкрыта расследаваць гучныя выкраданні

2
Дзярждэп ЗША: Улады Беларусі павінны адкрыта расследаваць гучныя выкраданні

Сем'і зніклых заслугоўваюць справядлівасці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэры Харф, якая была дасланая ў рэдакцыю сайта charter97.org.

«Сёння, роўна 15 гадоў таму, у Беларусі зніклі былы намеснік прэм'ер-міністра і вядучы апазіцыйны палітык Віктар Ганчар, а таксама паспяховы бізнэсовец Анатоль Красоўскі. У апошні раз гэтых дваіх мужчын бачылі, калі яны вярталіся дадому з саўны. Паводле звестках, пасля гэтага іх выкралі. Іх целы так і не былі выяўленыя.

Яны рызыкавалі сваімі жыццямі і светлай будучыняй, каб супрацьстаяць рэпрэсіям. Іх выкраданні з'яўляюцца вялікай стратай не толькі для іх блізкіх, але і для ўсяго беларускага народа. Калі б яны сёння былі з намі, Віктару Ганчару споўнілася б 56 гадоў, а Анатолю Красоўскаму было б 62 гады.

Сёння мы таксама ўзгадваем Юрыя Захаранку, былога міністра ўнутраных спраў, які выйшаў у адстаўку на знак пратэсту супраць злоўжыванняў уладаў, а затым знік 7 траўня 1999 года, а таксама Дзмітрыя Завадскага, аператара Расейскага тэлеканала ОРТ, які знік 7 ліпеня 2000 года неўзабаве пасля вяртання з Чачні, дзе ён здымаў дакументальны фільм.

Праведзенае ўладамі расследаванне іх знікненняў дагэтуль не дало ніякіх істотных вынікаў, так і не адказаўшы на ўсе пытанні іх сем'яў. Згодна з беларускім заканадаўствам, тэрмін даўніны расследавання іх знікненняў заканчваецца ў гэтым годзе.

Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя лёсам гэтых чатырох мужчын і заклікаем беларускія ўлады падоўжыць тэрмін даўніны, а таксама старанна і адкрыта расследаваць гэтыя знікненні. Сем'і зніклых заслугоўваюць справядлівасці.

Мы зноў заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і аднавіць іх палітычныя правы. Мы цвёрда верым, што будучыня Беларусі можа быць больш светлай, стабільнай і квітнеючай толькі пры большай адкрытасці грамадства і большай дэмакратыі», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках