Парашэнка прыбыў з візітам у Канаду
7- 17.09.2014, 9:41
- 6,623
Прэзідэнт Украіны ўчыняе рабочыя візіты ў Канаду і ЗША.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.
Мяркуецца, што сёння ў Атаве прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні палаты абшчын і сената парламента Канады, а таксама правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны Стывенам Харпэрам і генерал-губернатарам Канады Дэвідам Джонстанам, піша УНИАН.
Акрамя таго, запланаваныя сустрэчы Пятра Парашэнкі з прадстаўнікамі і лідэрамі ўкраінскай абшчыны ў Канадзе. У паездцы прэзідэнта суправаджае жонка.
18 верасня ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША. Акрамя гэтага ў праграме візіту запланаваныя двухбаковыя сустрэчы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, спікерам палаты прадстаўнікоў Джонам Бэйнерам, дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры. Таксама прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні палат кангрэса ЗША.