18 траўня 2024, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент заклікаў выключыць Расею з сістэмы SWIFT

18
Еўрапарламент заклікаў выключыць Расею з сістэмы SWIFT

ЕЗ павінен разгледзець магчымасць выключэння Расеі з ядзернага супрацоўніцтва і сістэмы SWIFT.

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай у чацвер. Акрамя таго, у дакуменце таксама прызнаецца еўрапейская перспектыва Украіны, паведамляе «Украінская праўда».

«(ЕП) пацвярджае сваё меркаванне, што гэта Пагадненне (аб асацыяцыі) не з'яўляецца канчатковай мэтай у дачыненнях Украіна-ЕЗ, і паказвае, акрамя таго, што згодна з артыкулам 49 Пагаднення з ЕЗ, Украіна, як і ўсякая іншая еўрапейская краіна, мае еўрапейскую перспектыву і можа стаць чальцом ЕЗ пры ўмове, што прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі, паважае асноўныя свабоды, правы чалавека, правы меншасцяў і забяспечвае вяршэнства права», - гаворыцца ў дакуменце.

Еўрапейскі парламент таксама заклікае краіны ЕЗ скасаваць запланаваныя пагадненні з Расеяй у энэргетычным сектары, у прыватнасці, будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток», адзначаецца ў рэзалюцыі.

«(ЕП) заклікае дзяржавы-чальцы скасаваць запланаваныя пагадненні з Расеяй у энэргетычным сектары, у прыватнасці, будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток», - адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго, Еўрапейскі парламент вітаў пастанову французскага ўрада спыніць дастаўку верталётаносца Mistral і заклікаў усе дзяржавы-чальцы прытрымлівацца падобнай лініі што да экспарту ўзбраенняў і тавараў падвойнага прызначэння.

Разам з тым варта адзначыць, што асобныя досыць жорсткія прапановы не ўвайшлі ў канчатковы варыянт дакумента.

У прыватнасці, як паведамлялася, Еўрапейская народная партыя прапаноўвала заахвочваць краіны ЕЗ пастаўляць Украіне зброю, а таксама ўзмацніць жорсткасць санкцыі аж да поўнай блакады эканамічнага і фінансавага сектара Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках