Ля станцыі метро «Фрунзенская» затрымалі 30 студэнтаў
18- 19.09.2014, 8:28
- 30,895
Увечары 18 верасня міліцыя сарвала прагляд фільма пра Бэнксі ў цэнтры Менска.
Пра гэта піша «Наша Нiва».
Учора ўвечары павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак пад 20:40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Блізу 30 чалавек даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна.
Большасць удзельнікаў вызвалілі, у РУУС засталіся адная з арганізатараў прагляду Анастасія Долюшка і невядомы хлопец.
12 верасня за прагляд фільма былі затрыманыя 25 чалавек ля парку Горкага ў Менску.