Toyota адклікае 20 тысяч аўтамабіляў
4- 19.09.2014, 16:27
- 7,604
Усе падлягаючыя адкліканню аўтамабілі абсталяваня рухавіком 2GR-FE.
Японскі аўтагігант Toyota абвясціў пра вяртанне з сусветнага рынку каля 20 тысяч аўтамабіляў у сувязі з выяўленнем дэфекту, які можа прывесці да ўцечкі паліва. Сэрвісная акцыя закране аўтамабілі шырокай лінейкі мадэляў - Camry, Highlander, Sienna, Avalon 2014-га мадэльнага года, а таксама Lexus RX мадэлі 2015 года, піша ІТАР-ТАСС.
Усе падлягаючыя вяртанню аўтамабілі абсталяваныя рухавіком 2GR-FE, паліўная трубка якога, як высветлілася, можа быць замацаваная недастаткова надзейна. Гэта можа прывесці да ўцечкі паліва і ўзгарання. Аўтамабілі, якія адклікаюцца, былі зробленыя на заводах Toyota ў ЗША і Канадзе. Частка з іх была пастаўлена ў Паўднёвую Карэю, Расею, Аўстралію, краіны Азіі і Блізкага Усходу.
Toyota заявіла, што ёй невядома пра якія-небудзь інцыдэнты, якія выкліканыя няспраўнасцю, і паабяцала бясплатна адрамантаваць аўтамабілі, якія падлягаюць адкліканню.