Расейскі валейбаліст назваў польскага дэпутата «дэбілам» (Відэа)
17- 20.09.2014, 11:33
- 32,174
Валейбаліст Аляксей Спірыдонаў плюнуў у дэпутата на ягоны заклік вярнуць Крым.
Доўжыцца гісторыя з пляўком расейскага валейбаліста ў польскага фаната. Нагадаем, што пасля паядынку Польшча - Расея (3:2) на чэмпіянаце свету ў валейболе гулец расейскай зборнай Аляксей Спірыдонаў плюнуў у заўзятара польскай зборнай, піша Карэспандэнт.
Пазней журналісты высветлілі, што гэтым заўзятарам апынуўся дэпутат партыі «Права і справядлівасць» Марэк Матушэўскі, які распавёў пра інцыдэнт польскай ТВ. У прыватнасці, ён адзначыў, што плявок адбыўся пасля таго, як дэпутат крыкнуў валейбалістам «Аддайце Крым!».
Інцыдэнт пракаментаваў і сам віноўнік: «Які дэпутат? Якія пляўкі за Крым? Проста забілі мяне гэтым паведамленнем? Я сцвяржаю, што гэта ўсё трызненне вар'ята. Адзін нейкі дэбіл паведаміў пра гэта, і ўсе падхапілі», - сказаў Спірыдонаў ў каментары сайту gazeta.ru.
У той жа час польскія СМІ размясцілі відэа, на якім бачна, як двое з расейскіх валейбалістаў сыходзячы з пляцоўкі паказваюць непрыстойныя жэсты польскім фанатам.