Бурмістр Мюнхена адкрыў Актобэрфэст
6- 20.09.2014, 17:39
- 8,470
У Нямеччыне 20 верасня адкрылася свята піва Актобэрфэст, які прадоўжыцца да 5 кастрычніка.
Чакаецца, што ў гэтым годзе яго наведаюць блізу шасці мільёнаў чалавек, перадае Deutsche Welle.
Згодна традыцыі першую бочку піва на свяце заўсёды адшпунтоўвае кіраўнік горада. У гэтым годзе Актобэрфэст адкрываў новы бурмістр Дытэр Райтэр (Dieter Reiter), абраны ў сакавіку 2014 года. Як і ягоны папярэднік Хрысціян Удэ (Christian Ude), перад выхадам на публіку Райтэр рэпетаваў з мясцовым піваварам.
Між тым ужо за гадзіну да афіцыйнага адкрыцця свята некаторыя з намётаў, дзе разліваюць розныя гатункі нямецкага піва, былі перапоўненыя і вымушаныя былі закрыць вольны ўваход для наведвальнікаў. У выніку перад імі выстраіліся доўгія чэргі.
У 2013 годзе Актобэрфэст ў Мюнхене наведалі блізу 6,2 мільёна чалавек. Агулам яны выпілі 6,7 мільёна літраў піва. Пры гэтым толькі 15 адсоткаў наведвальнікаў прыехалі на свята з-за мяжы.