У Лідзе работнікі два гады бясплатна будавалі для дырэктара лецішча
16- 24.09.2014, 17:36
- 23,474
Работнікі дзяржпрадпрыемства ў Лідзе два гады бясплатна капалі агароды і будавалі лецішча для свайго дырэктара.
Так кіраўнік прадпрыемства наважыў зэканоміць, каб не наймаць кагосьці з боку, піша «Вячэрні Гродна».
Падчас праверкі дзяржкантролем высветлілася, што чацвёра падпарадкаваных працавалі на дачным участку бясплатна на працягу 2012-13 гадоў. Паводле ўказання дырэктара яны выконвалі сельскагаспадарчыя і будаўнічыя працы, паведаміў в. а. начальніка Лідскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Гарадзенскай вобласці Сяргей Дзятчык.
Распачатая крымінальная справа паводле арт. 424 КК РБ («злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі»).