Смаленская друкарня надрукавала школьны дзённік з Гітлерам
26- 3.09.2014, 12:45
- 40,264
У Смаленску надрукавалі школьны дзённік, на адной са старонак якога была размешчаная фатаграфія Адольфа Гітлера.
Малюнак лідэра Трэцяга рэйха заўважылі жыхары Екацярынбурга, у якім прадаваўся дзённік, паведамляе e1.ru. Прадстаўнікі камбіната, на якім аддрукавалі паліграфічную прадукцыю, растлумачылі, што друкуюць усё, што атрымліваюць ад выдавецтва, піша Lenta.ru.
Малюнак Гітлера разам з іншымі людзьмі, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю, быў размешчана над разлінаванай часткай адной са старонак унутры дзённіка. У кароткай даведцы, якая суправаджае фатаграфію было напісана: «Адольф Гітлер (1889-1945) - заснавальнік нацыянал-сацыялізму, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха, правадыр (фюрэр) нацыянал-сацыялістычнай нямецкай працоўнай партыі, рэйхсканцлер Нямеччыны (1934-1945). Галоўны ініцыятар Другой сусветнай вайны, з ягоным імем звязаныя шматлікія злачынствы нацысцкага рэжыму супраць чалавецтва - грамадзян Нямеччыны і акупаваных ёю тэрыторый, уключаючы Халакост».
«Выдавецтва «Вышэйшая школа» пакуль не пракаментавала з'яўленне дзённіка.