Мастак павесіўся на Чырвонай плошчы за мір ва Украіне
42- 3.09.2014, 18:45
- 101,235
3 верасня на Чырвонай плошчы ў Маскве Пётр Паўленскі павесіўся ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне.
Пасля агляду медыкаў яго адразу даставілі ў паліцыю. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА, піша БелаПАН.
Перад тым як павесіцца, ён прачытаў маніфест за волю і свабоду думкі ў Расеі, а пасля заклікаў расейцаў паўстаць супраць дзеючай улады. Неўзабаве Пётр Паўленскі апынуўся ў аддзяленні паліцыі, дзе ад яго запатрабавалі тлумачэнні.
Мастак стаяў у чарзе да Маўзалея, дзе ў яго пачалася дыскусія з суседам з нагоды дзеянняў Пуціна, праз час да іх далучыліся і іншыя людзі, якія ўважліва слухалі Паўленскага, які распавядаў пра сітуацыю ва Украіне і аб палітыцы прэзідэнта Пуціна.
Раптам ён выскачыў з натоўпу, накінуў на галаву пятлю і павіс на бліжэйшым узвышэнні. Людзі хутка яго знялі і выклікалі хуткую.