18 траўня 2024, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахскі дызайнер стварыў плакат пра салідарнасць перад агрэсіяй РФ

20

Нурлан Тураханаў перафразаваў вядомае выказванне нямецкага пастара Марціна Німелера.

"Калі яны прыйшлі за малдаванамі, я маўчаў - я не быў малдаванінам. Калі яны прыйшлі па грузінамі, я маўчаў - я не быў грузінам. Калі яны прыйшлі за ўкраінцамі, я маўчаў - я не быў украінцам. Калі яны прыйдуць за мной - ужо няма каму будзе заступіцца за мяне», - напісана на плакаце. Гэтыя словы вядомы казахстанскі дызайнер Нурлан Тураханаў праілюстраваў кадрамі, знятымі на акупаваных расейскімі вайскоўцамі тэрыторыях.

Нагадаем, тэма Казахстана раптам усплыла на маладзёжным форуме «Селігер - 2014», дзе Уладзімір Пуцін згадаў, што Расея ў 10 разоў большая за свайго саюзніка па насельніцтву, а на тэрыторыі сярэднеазіяцкай краіны ніколі не было дзяржаўнасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках