Снайперша з Барысава ваюе ў Данбасе пад камандаваннем тэрарыста Матаролы
57- 5.09.2014, 19:31
- 67,975
Наталля Красоўская зноў дала пра сябе ведаць.
Высветлілася, што снайперша з беларускага Барысава, якая некалькі дзён таму запісала відэазварот з пагрозамі на адрас «Хартыі'97», ваюе ў падраздзяленні вядомага тэрарыста Матаролы. Пра гэта сведчыць подпіс да новай фатаграфіі з выявай Наталлі Красоўскай, якая з'явіліся ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Нагадаем, былы працаўнік аўтамыйкі з Растова-на-Доне, а цяпер адзін з верхаводаў тэрарыстаў у Данбасе Матарола надоечы выступіў з пагрозамі на адрас Польшчы.