Навукоўцы: Цэлы год свайго жыцця чалавек праводзіць у стане пахмелля
6- 9.09.2014, 12:02
- 8,657
У даследаванні бралі ўдзел блізу 2 тыс чалавек.
Паводле інфармацыі, сярэднестатыстычны брытанец марнуе больш за тры сотні дзён свайго жыцця, змагаючыся з наступствамі залішняга прыёму алкагольных напояў. Такія высновы былі зробленыя навучальным цэнтрам Macmillan Cancer Support.
Усяго ў даследаванні бралі ўдзел блізу 2 тыс чалавек. «Сумарны час пахмелля» быў разлічана з дапамогай множання так званага «штомесячнага пахмелля» на працягласць усяго жыцця, піша letnews.ru.
Эксперыменты таксама паказваюць, што ў паўночнай частцы краіны алкаголь ужываюць больш, чым у паўднёвай. Так, у пахмеллі праводзяць 4 дні свайго жыцця штомесяц 22% жыхароў поўначы, жыхароў поўдня - 15%.