Расейскі дэпутат прапанаваў забараніць iPhone 6
31- 9.09.2014, 12:22
- 9,701
Дэпутату не падабаецца тое, што ягоныя суайчыннікі спрыяюць развіццю амерыканскай кампаніі Apple.
Муніцыпальны дэпутат Аляксей Лісавенка хоча забараніць увоз мабільных тэлефонаў iPhone 6 у Расею. Пра свае планы дэпутат абвясціў на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Давайте введем #санкции. Запретим ввоз #iPhone6 в Россию. Готовлю обращение в Госдуму. pic.twitter.com/oooe3nwh9E
— ЛИСОВЕНКО АЛЕКСЕЙ (@deputat_LIS) 9 сентября 2014
Са слоў дэпутата, цяпер практычна ў кожнага трэцяга расейца ёсць прылада, вырабленая Apple, і трэба перастаць уносіць уклад у развіццё амерыканскай кампаніі, паведамляе BFM. «Я мяркую, што прадукцыя Apple не павінна надалей трапляць на расейскі рынак. Гэта наш адказ на санкцыі», - заявіў ён.
Лісавенка вядомы, у прыватнасці, праз сваю цяжбу з апазіцыянерам Аляксеем Навальным. У сакавіку дэпутат запатрабаваў, каб супраць ягонага апанента завялі справу аб паклёпе, неўзабаве блогера прызналі вінаватым і прысудзілі да штрафу ў суме 300 000 рублёў. Абурэнне Лісавенкі выклікаў запіс у «Твітэры» блогера - яго назвалі «дэпутатам-наркаманам». Пры гэтым Навальны знаходзіцца пад хатнім арыштам, і сеткай яму карыстаць нельга – на старонках апазіцыянера пішуць ягоныя паплечнікі.