6 траўня 2024, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Емене: паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах

Пратэсты ў Емене: паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах

Загінулі, як мінімум чатыры чалавекі.

У сталіцы Емена паліцэйскія адкрылі агонь па дэманстрантах з шыіцкай секты зайдзітаў, якія сабраліся каля ўрадавага комплексу ў Сане. У натоўпе пачалася цісканіна. Паводле звестак мясцовых СМІ, прынамсі чатыры чалавекі загінулі, паведамляе BBC.

Тысячы паслядоўнікаў шэйха Абдул-Маліка Хуці праводзяць акцыі пратэсту ў прыгарадзе сталіцы, патрабуючы адстаўкі ўрада і вяртання субсідый на паліва.

У панядзелак улады звольнілі кіраўніка службы бяспекі за няздольнасць спыніць масавы пратэст.

У паўночнай правінцыі Джаўф урадавыя паветраныя сілы наносяць авіяўдары па пазіцыях мяцежнікаў-зайдзітаў.

На мінулым тыдні не менш за 40 чалавек сталі ахвярамі сутыкненняў у Джаўфе.

Фота: Reuters/Khaled Abdullah

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках