Міхаэль Шумахер выпісаны са шпіталя ў Лазане
4- 9.09.2014, 16:48
- 20,724
Сяміразовы чэмпіён свету ў аўтагонках класа «Формула-1» Міхаэль Шумахер выпісаны са шпіталя ў Лазане.
Аб гэтым паведамляе Reuters.
«Нам спатрэбіцца доўгі і цяжкі шлях да выздараўлення», - гаворыцца ў сямейнай заяве.
У снежні 2013 Шумахер атрымаў сур'ёзную траўму галавы на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах і запаў у кому, піша «Газета.Ru».
16 чэрвеня было абвешчана, што спартовец выйшаў з комы і пераведзены ў клініку Лазаны для рэабілітацыі.
Паведамлялася, што легендарны пілот на ўсё жыццё застанецца інвалідам.
Фота з архіву AFP