Работнікі ўніверсама «Цэнтральны» пагражаюць страйкам
4- 9.09.2014, 19:38
- 33,587
Страйк адбудзецца заўтра, калі не будуць выкананыя патрабаванні работнікаў.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе кіраўнік «Агенцтва дзелавых сувязяў» Валянцін Лапан.
«Заўтра, 10 верасня 2014 года а 8.30 раніцы працаўнікі ўніверсама «Цэнтральны» ў Менску могуць пачаць страйк, калі перамовы з новым заснавальнікам не прынясуць выніку. Прычыны - невыплачаныя прэміі, кепскія варункі працы на працоўным месцы. Уласна, страйк прызначаўся на сёння, але іх упрасілі сустрэцца з заснавальнікам», - піша ён.
Фота: holy-mozart