Тэрарысты абстралялі Макееўку і сцягваюць танкі да Славянасербска
12- 9.09.2014, 20:08
- 17,848
Расейскія найміты прадаўжаюць запалохваць мясцовае насельніцтва і абстрэльваць жылыя кварталы.
Аб гэтым сёння падчас вячэрняга брыфінгу паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.
Так, сёння ў першай палове дня баевікі абстрэльвалі Макееўку Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці, а ў Васільеўцы Старабешаўскага раёна Данецкай вобласці яны абстралялі дамы мясцовых жыхароў і робяць больш жорсткім рэжым уезду - выезду ў горад.
У Горлаўцы тэрарысты прымусова прыцягваюць мясцовых жыхароў ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў у атрады самаабароны або для выканання работ у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі "ДНР".
Лысенка таксама адзначыў, што тэрарысты прадаўжаюць умацоўваць пазіцыі ў непасрэднай блізкасці да блок-поста Нацгвардыі ў раёне населенага пункта Славянасербск. Цяпер у раёне блок-паста засяроджана да 10 танкаў Т-72.
Украінскія вайскоўцы ўзмацняюць пазіцыі і не паддаюцца на правакацыі. Цяпер паміж бакамі захоўваецца нейтралітэт.
Фота з архіву