25 снежня 2024, Серада, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвядуць падатак на «дармаедаў»

318
У Беларусі ўвядуць падатак на «дармаедаў»

Беларусы, якія не працуюць, павінныя будуць выплаціць $250 у год - інакш адміністрацыйная адказнасць.

Праектам дэкрэта аб стымуляванні занятасці прапануецца абавязаць працаздольных грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, выплачваць аднаразовы збор, паведамляе БелТА.

Адпаведны дакумент абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе ў Лукашэнкі. "Прэзідэнтам дадзеныя даручэнні аб дапрацоўцы праекта дэкрэта. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб дакумент быў вычарпальны і паўнавартасны для ўжывання без усялякіх адсылачных нормаў", - распавёў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Праектам дакумента прапаноўваецца механізм, у адпаведнасці з якім працаздольныя грамадзяне, якія на працягу больш за паўгода не выплачвалі падаткі і, адпаведна, не прымалі ўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў, будуць абавязаныя раз у год выплачваць аднаразовы збор. На дадзены момант мяркуецца збіраць яго ў памеры 20 базавых велічынь. За ўхіленне, несвоечасовую або няпоўную выплату збору будзе прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Адначасова будзе вызначаны шэраг катэгорый грамадзян, якіх вызваляць ад выплаты збору, напрыклад, непрацаздольных або якія займаюцца выхаваннем дзяцей.

Пры гэтым гаворка ідзе пра тое, што адпаведны збор не будзе з'яўляцца нейкай легалізацыяй, напрыклад, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, калі чалавек працуе, але не выплачвае падаткі. У выпадку выяўлення такіх фактаў у дачыненні да вінаватых будуць прымацца меры, прадугледжаныя дзейным заканадаўствам.

Нагадаем, сёння Лукашэнка таксама прапанаваў зноў павялічыць стаж для прызначэння працоўных пенсій да 20 гадоў.

Напісаць каментар 318

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках