20 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: «дармаедаў» сілай прымусім працаваць і плаціць падаткі

289
Радзькоў: «дармаедаў» сілай прымусім працаваць і плаціць падаткі

Намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі хвалююць беларусы, якія працуюць за мяжой.

У барацьбе з «дармаедствам» патрэбны рашучыя меры і арганізаванасць ўсіх структур. Такое меркаванне сёння выказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БелТА.

«У барацьбе з дармаедствам патрэбныя рашучыя крокі і арганізаванасць усіх структур: ад МУС да кіраўнікоў прадпрыемстваў і мясцовай улады», - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі растлумачыў, што ёсць людзі, якія проста шукаюць сабе магчымасць зарабіць, у тым ліку і за мяжой, але сыходзяць ад выплаты падаткаў. «У той жа час такія грамадзяне выкарыстоўваюць нас з вамі і супольнасць, каб мы аплачвалі ім і дзіцячыя садкі, і школы, і іншае. Такога чалавека наўрад ці можна назваць «дармаедам» - ён жа працуе, але і з імі трэба рашуча працаваць, каб ён разумеў сваю адказнасць перад краінай, сям'ёй, сваімі дзецьмі, плаціў падаткі», - мяркуе ён.

З іншага боку, са слоў Аляксандра Радзькова, ёсць яшчэ адна катэгорыя так званых дармаедаў - грамадзяне без пэўнага месца жыхарства і п'яніцы. «Таму прэзідэнт даў даручэнне: дакладна разабрацца - ад каго дамагчыся выплаты падаткаў, каго прымусіць працаваць, для яго ж карысці, каб не дэградаваў і не памёр», - дадаў Аляксандр Радзькоў.

Нагадаем, стала вядома, што Лукашэнка рыхтуе ўказ аб барацьбе з «дармаедамі». 20 лістапада дакумент, які змяшчае прапановы Савета міністраў ў барацьбе з «дармаедствам», паступіў у Міністэрства ўнутраных спраў ад распрацоўніка для аналітычнай ацэнкі.

Чыноўнікі цягам апошніх месяцаў прыдумляюць усё больш дасканалыя метады «вытрасання» грошай з утрыманцаў, якіх у краіне налічваецца блізу 140 тысяч чалавек. Прапануюць іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у суме $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць усіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну цягам паўгода.

Напісаць каментар 289

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках