2 траўня 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саўбелія»: «дармаедаў» трэба адпраўляць у калоніі і вярнуць «дошкі ганьбы»

76
«Саўбелія»: «дармаедаў» трэба адпраўляць у калоніі і вярнуць «дошкі ганьбы»

Лукашэнкаўская газета надрукавала ліст нібыта чытача, які прапануе радыкальныя меры барацьбы з беспрацоўнымі беларусамі.

Прыводзім ліст цалкам:

«Не сумняваюся, што народ падтрымае прэзідэнта ў ягонай пастанове змагацца з плоймаю дармаедаў, прымушаючы іх да працы, як гэта было ў савецкі час. Што для гэтага трэба зрабіць? На мой погляд, па-першае, неабходны спецыяльны закон. Па-другое, трэба выявіць і паставіць на ўлік усіх дармаедаў па месцы жыхарства і адсочваць дынаміку. Па-трэцяе, тых, хто не жадае працаваць, варта было б паводле прыгавору суда размяшчаць у калоніях і прымушаць да працы па формуле: 5 дзён у тыдзень праца па 8 гадзін, субота і нядзеля - выхадны з правам наведвання пастаяннага месца жыхарства, калі, вядома, чалавек таго заслугоўвае. Шырокім фронтам працы для такіх вось персанажаў можа стаць сартаванне бытавых адходаў непасрэдна ў дварах. Досвед іншых краін паказвае, што такім спосабам можна адабраць да 70% адходаў для паўторнага выкарыстання, прычым істотна зэканоміўшы на транспартных выдатках, якія непазбежныя, калі праводзіць сартаванне на палігонах за горадам. Па-чацвёртае, чаму б не вярнуцца да савецкага досведу, калі ў шматлюдных месцах ўсталёўваліся «дошкі ганьбы», а ў прэсе была рубрыка «Вокны сатыры»? Хай мясцовыя жыхары ведаюць сваіх «герояў»! Ды і па ТВ, радыё, у гарадскім транспарце можна было б ветліва запрашаць канкрэтных дармаедаў заняцца, нарэшце, справай. Па-пятае, дармаедаў, якія маюць заможных бацькоў, спадчыну і назапашванні, варта было б вызваліць ад прымусовых работ, калі б яны выплачвалі б падаткі з мінімальнага заробку, а тыя, хто атрымаў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, - ад сярэдняга заробку па спецыяльнасці. Па-шостае, я б прапанаваў прызначаць пенсіі не за агульны стаж, а за кожны прапрацаваны год, уключаючы і тыя гады, калі чалавек не працаваў, але акуратна плаціў падаткі і рабіў іншыя страхавыя ўнёскі. Па-сёмае, трэба зрабіць больш жорсткім правілы ўтрымання пад арыштам так званых дзённікаў. Бо водзяць іх на сімвалічныя працы, адцягваючы канвой, марнуючы грошы на транспарт, харчаванне. Хай не адкормліваюцца на перадачах і не гуляюць у настольныя гульні, а сядзяць на нарах і думаюць, як жыць далей!».

Нагадаем, стала вядома, што Лукашэнка рыхтуе ўказ аб барацьбе з «дармаедамі». 20 лістапада дакумент, які змяшчае прапановы Савета міністраў у барацьбе з «дармаедствам», паступіў у Міністэрства ўнутраных спраў ад распрацоўніка для аналітычнай ацэнкі.

Чыноўнікі цягам апошніх месяцаў прыдумляюць усё больш выдасканаленыя метады «вытрасання» грошай з утрыманцаў, якіх у краіне налічваецца блізу 140 тысяч чалавек. Прапануюць іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у суме $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць ўсіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну цягам паўгода.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках