Прэм'ер Польшчы з пяццю міністрамі прыедзе ў Кіеў
3- 17.01.2015, 12:28
- 9,613
У панядзелак, 19 студзеня, з першым візітам у Кіеў прыбудзе прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач. Яе будуць суправаджаць пяць міністраў і тры намеснікі міністраў.
Пра гэта паведамляе Інфармацыйны цэнтр урада (CIR) Польшчы.
«Мэтай візіту будзе наданне новай дынамікі двухбаковым стасункам», - інфармуе CIR.
Візіт Копач у Кіеў пачнецца з ускладання кветак да месца памяці герояў Нябеснай Сотні. У Кіеве яна сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм'ер-міністрам Арсенем Яцэнюком, а таксама возьме ўдзел у пленарнай сесіі чальцоў урадаў абедзвюх краін.
Падчас візіту ва Украіну яе будуць суправаджаць міністры фінансаў, культуры і нацыянальнай спадчыны, інфраструктуры і развіцця, навукі і вышэйшай адукацыі, нацыянальнай адукацыі, а таксама намеснікі міністраў замежных спраў, эканомікі і нацыянальнай абароны.
Фота: Reuters