17 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыста з Узбекістана шукаюць у Бабруйску

9

Улады Узбекістана шукаюць 31-гадовага ўраджэнца горада Тэрмез Хуснудзіна Усманава.

Улёткі пра гэта размешчаныя ў шэрагу крам, кавярняў і іншых грамадскіх месцах Бабруйска. На іх ёсць партрэт чалавека, які шукаецца і інфармацыя аб ім.

Хуснудзін Усманаў абвінавачваецца ў тэрарызме, змове з мэтай захопу ўлады і арганізацыі злачыннай супольнасці. Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра яго, просяць паведамляць на тэлефон 102 або ў бліжэйшы орган унутраных спраў.

Прадаўшчыца адной з крам расказала карэспандэнту сайта krynitsa.info, што аб'ява ў краме вісіць апошнія чатыры дні.

Характэрна, што ў ДзПК Беларусі заяўлялі, што ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні на рэйс «Менск - Стамбул» 28 снежня быў затрыманы мужчына, які прадставіўся грамадзянінам Таджыкістана, у пашпарце якога была замененая фатаграфія.

Затрыманым аказаўся грамадзянін Узбекістана 1983 года нараджэння, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку з чэрвеня 2013 года за арганізацыю злачыннай супольнасці і тэрарызм.

Ягоныя імя і прозвішча не паведамляліся, але астатнія звесткі затрыманага і звесткі таго, хто шукаецца ва ўлётках, супадаюць. Ці азначае з'яўленне ўлётак, што затрыманы ў менскім аэрапорце мужчына апынуўся на волі, невядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках