Сёння будзе дождж і галалёд
- 2.01.2015, 11:04
- 5,895
Тэмпература паветра днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.
У Беларусі 2 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе БелТА.
Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны згусціцца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём моцны з парывамі да 15-20 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.