Азербайджанцаў абавязалі перад вяселлем праходзіць медагляд
25- 2.01.2015, 14:08
- 28,112
У Азербайджане абавязалі жаніхоў і нявест праходзіць медыцынскі агляд перад вяселлем.
Закон увайшоў у дзеянне 1 студзеня. Даведка аб праходжанні медабследавання цяпер патрабуецца пры падачы заявы ў ЗАГС. Перад тым як закаханыя звяжуць сябе вузамі шлюбу, лекары павінны пераканацца, што ў іх няма захворванняў са спісу, складзенага Кабінетам міністраў, паведамляе Trend.
Перад тым як закаханыя звяжуць сябе вузамі шлюбу, лекары павінны пераканацца, што ў іх няма захворванняў са спісу, складзенага Кабінетам міністраў (у тым ліку - ВІЧ/СНІД). Будучыя маладыя атрымаюць звесткі аб выніках даследавання і даведку. Пасля гэтага даведку трэба аддаць у ЗАГС.
Пры гэтым, каб не дапусціць выдавання медычнай таямніцы, загсу забаранілі запытваць вынікі даследавання - абавязковая толькі даведка аб факце праходжання медабследавання.
А вось схаваць вердыкт лекараў ад сваёй другой паловы нельга: шлюб могуць прызнаць несапраўдным, калі муж наўмысна не паведаміў пра захворванні, якія прыводзяць да скурна-венерычных хвароб і імунадэфіцыту чалавека.