Літоўцы за дзень абмянялі на еўра 10 мільёнаў літаў
1- 2.01.2015, 15:40
- 9,211
У банках Літвы 1 студзеня, у першы дзень уваходжання краіны ў еўразону літоўцы абмянялі на еўра 10 млн літаў.
Пра гэта заявіў Літоўскаму радыё кіраўнік Банка Літвы (БЛ) Вітас Васіляўскас, паведамляе БелаПАН.
«Можам канстатаваць, што за 1 студзеня ва ўсіх банках, а таксама ў Банку Літвы было выраблена абменаў на суму прыкладна 10 млн літаў», - сказаў Вітас Васіляўскас.
З ягоных слоў, у Літве да канца 31 снежня скарачэнне наяўнасці ў абароце склала 51% - з 11,9 млрд літаў засталося каля 5,810 млрд. «Гэта скарачэнне адбылося, і мы ўбачым, што будзе далей - ці будзе аднаўляцца наяўнасць ужо ў еўра або тэндэнцыя да скарачэння захаваецца і ў далейшым», - сказаў кіраўнік БЛ.
Пры гэтым Вітас Васіляўскас канстатаваў, што ў апошнія дні перад пераходам на еўра колькасць жыхароў, якія пажадалі пазбавіцца ад гатоўкі літаў, значна перавысіла чаканне рэгулятара. «Чаго мы не чакалі, дык гэта такога наплыву людзей у апошнія тры дні года. Мы думалі, што гэта размяркуецца раўнамерна», - сказаў ён.
Літва перайшла на еўра адразу ж пасля паўночы 1 студзеня 2015 і стала 19-м чальцом еўразоны.