Фотафакт: Крамлёўскі прапагандыст Салаўёў адпачывае замест Крыму ў ЗША
49- 2.01.2015, 16:23
- 69,696
Прадстаўнікі расейскіх медыя, прапагандысты палітыкі Крамля, якія падтрымліваюць агрэсію РФ і Пуціна, адпачываюць на Захадзе.
Пра запісы, якія сведчаць аб гэтых дзеячах у сацсетках, паведамляе Цензор.НЕТ.
Так тэлевядучы і крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў атрымлівае асалоду ад жыцця на ўзбярэжжы ЗША. "Той самы момант, калі Салаўёў цэлы год клеймаваў ЗША, а сам паехаў туды адпачываць", - піша адзін з карыстальнікаў "Твітэра".
"А вы самі што ў стане патэнцыйнага вайсковага праціўніка робіце?", - Пытаецца ў вядучага карыстальнік "Манежкі". - "А ты, што за вырадак пытацца?", - "Культурна" адказвае Салаўёў.
Яшчэ адзін прыхільнік Пуціна рэжысёр Станіслаў Гаварухін, які часта дапускае антыўкраінскія выказванні, адпачывае ў Тэль-Авіве.
Ашот Габрэлянаў - расейскі медыяменеджар, генеральны дырэктар тэлеканала LifeNews да верасня 2014 года, праводзіць вольны час не ў Крыме, а ў Парыжы.