Чачэнцы прарываліся ў Літву праз Беларусь
4- 2.01.2015, 18:47
- 29,244
У Літве затрыманая група нелегалаў, якія трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі.
Супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы затрымалі пецярых чачэнцаў у маршрутным аўтобусе. Чацвёра з іх, якія трапілі ў Літву з Беларусі, у той дзень былі перададзеныя беларускім памежнікам, а пяты, які падаў падроблены дакумент, - арыштаваны, піша ru.DELFI.lt.
Памежнікі Дзевенішкскай заставы 31 снежня пры патруляванні ў раёне вёскі Рынджунай Шальчынінкскага раёна выявілі сляды некалькіх чалавек, якія вялі з Беларусі на тэрыторыю Літвы. Памежнікі адсачылі іх да дарогі Кракуны - Дзевенішкес, у іх узніклі падазрэнні, што парушальнікі маглі тут сесці ў аўтамабіль.
Каля выезду з так званай Дзевенішкскай заставы памежнікі праверылі прыгарадны аўтобус і выявілі ў ім чачэнцаў, грамадзян Расеі, 20, 24 і 33 гадоў. У іх пашпартах не было шэнгенскіх візаў, якія даюць права легальнага ўезду і знаходжання на тэрыторыі ЕЗ.
Пяты пасажыр падаў памежнікам пашпарт, выдадзены на імя грамадзяніна Славеніі 23 гадоў, а таксама ідэнтыфікацыйную картку асобы на імя той жа асобы. Паводле папярэдніх звестак, абодва гэтыя дакумента - фальшыўкі.