16 снежня 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Trubetskoy. The Band» (Відэа)

2

Гурт Trubetskoy прэзентуе фільм «Trubetskoy. The Band».

У ім тлумачыцца, чым гэты калектыў адрозніваецца ад «Ляпісаў», і дадзенае слова музыкам, якія цягам многіх гадоў з публікай і прэсай не мелі кантактаў.

Фільм быў зняты творчым аб'яднаннем «Дзеці сонца» ў Вільні, на студыі саўндпрадзюсэра Снорэ Бэргэруда. У яго ўвайшлі музычныя нумары і інтэрв'ю з усімі ўдзельнікамі гурту, у якіх яны распавядаюць адзін пра аднаго і пра свой праект, а таксама даюць адказ на пытанне, чаму распаліся «Ляпісы».

«Калі гурт «Ляпіс Трубяцкі» выходзіў на сцэну, мы бачылі 7 чалавек. Але інтэрв'ю ад імя каманды даваў толькі адзін - Сяргей Міхалок, - успамінае былы піяршчык «Ляпісаў» і цяперашні прэс-аташэ групы Trubetskoy у Расеі Аляксандр Бэргэр. - У нашым новым калектыве іншы падыход да камунікацыі са светам. Мне здалося правільным зрабіць інтэрв'ю не толькі з Пашам, як фронтмэнам гурту, але і з Русланам Владыка, які граў у «Ляпісах» з дня іх заснавання, або з Аляксандрам Старажуком, які аддаў «Ляпісу Трубяцкому» 10 гадоў свайго жыцця. Увогуле, як мы тут жартуем паміж сабой, слоганам гэтага фільма павінны былі быць словы «Яны маўчалі 25 гадоў».

«Калектыўны розум і калектыўная творчасць - гэта наогул нашы галоўныя козыры, - тлумачыць Павел Булатнікаў. - Нам цікава і весела праводзіць час разам, разам працаваць, разам адпачываць. Мы - сапраўдная банда, сапраўдны бэнд. Таму і фільм так назвалі».

Акрамя фільма ў інтэрнэт выкладзеная поўная версія студыйнага канцэрту ў Вільні. У сэт-ліст увайшлі 7 трэкаў: сыграныя па-новаму «Вінаградная лаза», «Еўпаторыя», «Коцік», «Нафта» і «Рамонкi» з рэпертуару «Ляпісаў», а таксама ўласныя песні гурту Trubetskoy - «Елкі» і «Do not Touch My Bass».

Нагадаем, у лютым Trubetskoy адправіцца ў свой першы тур па гарадах Беларусі. Ужо пацверджаны выступу ў Менску (13 лютага, прэмія «Даем рады»), Гомелі (14 лютага), Гародні (20 лютага), Віцебску (21 лютага), Магілёве (14 сакавіка). Акрамя гэтага бліжэйшым часам Trubetskoy можна будзе ўбачыць у Стакгольме, Маскве, Разані, Іванава і Ніжнім Ноўгарадзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках