На конкурсе Міс Сусвет-2014 фіналістка заклікала свет дапамагчы Украіне (Відэа)
10- 28.01.2015, 11:37
- 15,064
На конкурсе Міс Сусвет-2014 украінская канкурсантка заклікала дапамагчы ўкраінскаму войску і народу.
Прадстаўніца Украіны на конкурсе Міс Сусвет-2014 Дыяна Гаркуша, якая ўвайшла ў тройку фіналістак, заклікала свет падтрымаць украінскае войска і народ, паведамляе ТСН.
"І на гэты момант самым галоўным унёскам, я мяркую, будуць накіраваныя сілы на падтрымку нашага войска і нашага народа", - заявіла канкурсантка.
Тытул Міс Сусвет-2014 дастаўся калумбійцы. Прадстаўніца ад Украіны Дыяна Гаркуша ўвайшла ў тройку фіналістак і атрымала тытул Віцэ-міс Сусвету-2014.