У Менск прыедзе дакладчык ПАРЕ аб Беларусі
1- 28.01.2015, 12:00
- 4,059
Візіт у Беларусь дакладчыка Камісіі ў палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ Андрэа Рыгоні запланаваны на люты 2015 года.
Пра гэта паведаміў сёння старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БелТА.
«У лютым плануецца візіт у нашу краіну дакладчыка аб Беларусі Камісіі ў палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ Андрэа Рыгоні. Гэтую магчымасць неабходна выкарыстоўваць для развіцця канструктыўнага дыялогу з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы», - заявіў ён.