Шчыры каляндар гарадзенскіх ДАІшнікаў: у форме і без
119- 3.01.2015, 9:57
- 170,537
УДАІ Гарадзенскага аблвыканкама выпушчаны насценны каляндар на 2015 год.
Супрацоўніц службы на яго старонках можна ўбачыць у форменнай вопратцы, у нацыянальных касцюмах, часткова аголенымі, са зброяй і без. З задумы аўтараў яны ўвасабляюць чатыры пары года, паведамляе gazetaby.com.
Гераінямі адпаведных сюжэтаў сталі работніцы некалькіх падраздзяленняў Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёну, паведамляецца на афіцыйнай старонцы УДАІ Гарадзенскага аблвыканкама.
Дапаўняецца, што ў якасці аўтара ідэі, фатографа і дызайнера выступіў Сяргей Марозаў. Стыліст Бажэна Машніна дапамагла майстру ўвасобіць задуманае.