10 траўня 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрэна Уільямс у шосты раз перамагла ў Australian Open

10
Сэрэна Уільямс у шосты раз перамагла ў Australian Open

Марыя Шарапава саступіла Сэрэне Уільямс у фінальным матчы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе.

Сустрэча, якая адбылася на корце «Арэна Рода Лейвера» ў Мельбурне, скончылася перамогай першай ракеткі свету з лікам 6: 3, 7: 6 (7: 5), піша Lenta.ru.

Сустрэча, якая падчас першага сэта на 15 хвілін перарывалася праз дождж, працягвалася 1 гадзіну 51 хвіліну. Галоўнай зброяй пераможцы стала падача. Падчас сустрэчы Сэрэна Уільямс 18 разоў падавала навылёт.

33-гадовая амерыканка ў шосты раз у кар'еры перамагла ў Australian Open і ў 19-ы раз – у турніры серыі «Вялікага шлема».

Нагадаем, беларуска Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў чвэрцьфінал турніру. У першым крузе яна перамагла амерыканку Слоан Стывенс (32) - 6: 3, 6: 2, у другім - «пасеяную» пад восьмым нумарам Каралін Вазняцкі (Данія, 8) - 6: 4, 6: 2, у трэцім - чэшку Барбару Заглававу-Стрычаву (23), якая мела 25-ы нумар «пасеву», - 6: 4, 6: 4, а ў чацвёртым - саступіла 10-й ракетцы свету Дамініцы Цыбулкавай са Славаччыны (11-ы нумар «пасеву») - 2 : 6, 6: 3, 3: 6.

Азаранка перамагла ў Australian Open у 2012 і 2013 гадах, а ў мінулым сезоне выбыла ў чвэрцьфінале.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках