Генеральны сакратар NATO абвінаваціў Расею ў парушэнні межаў суседніх краін
7- 31.01.2015, 18:48
- 12,040
Енс Столтэнберг заявіў, што Расея парушае мяжы суседніх з ёй краін, прынамсі, Украіны.
Пра гэта паведамляе ў суботу французскае выданне Le Figaro, піша «Карэспандэнт».
«Расея парушае нормы і межы сваіх суседзяў», - сказаў ён у інтэрв'ю газеце. Паводле сцвярджэння генеральнага сакратара, Расея падтрымлівае сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, «значна павялічыўшы пастаўкі цяжкіх узбраенняў, танкаў, ракетных пускавых установак, сучасных сістэм СПА, не кажучы ўжо пра адпраўку падмацаванняў у выглядзе вайскоўцаў».
Столтэнберг падкрэсліў, што «некаторыя тыпы вайсковага абсталявання настолькі сучасныя, што не маглі быць у арсенале ўзброеных сепаратыстаў».
Генеральны сакратар альянсу адзначыў, што «крызіс на ўсходзе Украіны нельга развязаць з дапамогай вайсковай сілы», таму Паўночнаатлантычны альянс не мае намеру ў яго ўмешвацца, піша выданне.
Ён таксама сказаў, што Расея «робіць вялікія капіталаўкладанні ў абарону краіны, нават у часы сур'ёзнага эканамічнага крызісу, падвышаючы абараназдольнасць сваіх войскаў».
Са слоў Сталтэнберга, мэта ўведзеных Захадам санкцый супраць Масквы палягае не ў тым, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Расеі, а ў тым, каб паказаць, што «парушэнні нормаў міжнароднага права маюць свае наступствы».
Напярэдадні Столтэнберг заявіў, што ў 2015 годзе NATO прыме меры, якія забяспечаць найбольшае ўзмацненне альянсу з часоў халоднай вайны.