Відэа з Абамам, «які спявае» хіт Uptown Funk, стала хітом інтэрнэту
6- 31.01.2015, 21:12
- 16,128
Відэакліп з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, «што выконвае» хіт Uptown Funk Марка Ронсана, набраў паўтара мільёна праглядаў на Youtube за тры дні.
Ролік, змантаваны інтэрнэт-карыстальнікам Barackdubs, таксама атрымаў пахвальныя водгукі ад самога Ронсана, паведамляе Lenta.ru.
Відэа, што доўжыцца адну хвіліну было складзенае з фрагментаў публічных выступленняў Барака Абамы. «Бласлаўляю цябе за гэта, barackdubs», - напісаў Марк Ронсан на сваёй старонцы ў Twitter.
Карыстальнік Barackdubs і раней публікаваў на Youtube аналагічныя творы: намаганнямі інтэрнэт-юзера Абама ўжо «пераспяваў» кампазіцыю Fancy ад Ігі Азаліі і Sexyback Джасціна Тымберлэйка.
Uptown Funk - песня брытанскага аўтара-выканаўцы і прадзюсара Марка Ронсана і амерыканскага спевака Бруна Марса, выпушчаная 10 лістапада 2014 года. Сінгл стаў папулярным і заняў першае месца ў галасаванні ў Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах.